Post
Добрыя навіны для Гомельшчыны!
🌿 Яшчэ частка дзікай прыроды атрымала шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Смычок-Калінаўка” у Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Ён будзе створаны на базе дзвюх тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок” (2,6 га) і заказніка мясцовага значэння “Калінаўка” (3,7 тыс. га). Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус, як аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы. Заказнік “Смычок” знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы на сутоку рэк Бярэзіны і Дняпра. Водна-балотны заказнік “Калінаўка” ахоўвае ў асноўным балотныя віды і біятопы. 🦅🌱 А “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін тут багата: зімародак, чорны бусел, палявы лунь, драч (коростель), дубальт, арлан-белахвост, чапля-лазянік (малая выпь), чорны каршун, чапля-кваква, кулік-марадунка, сажалкавая начніца, жаўтушка зяноўная, плывунец найшырэйшы, фіялка багнавая, вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, лікападыела заліўная і іншыя. Цяпер гэтая аб’яднаная тэрыторыя атрымае больш высокі і надзейны ахоўны статус. Гэта стала магчыма дзякуючы сумеснай працы нашай кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🤲 Хочаш падтрымаць нашу прыродаахоўную працу? Вось як ты можаш гэта зрабіць: далучыцца да “Дзікага клуба” або набыць значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі, размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў. А можа цябе зацікавіць навінка – атлас-вызначальнік дзікіх кветкавых раслін Беларусі? Выбірай, што з гэтага табе больш карысна
Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне прыродных тэрыторый, бо ўвесь прыбытак ідзе менавіта на гэтыя мэты. ❤️ 📷 На фота: арлан-белахвост, аўтар Сяргей Аднавал; фіялка багнавая, аўтар Іна Субоціна; заказнік “Калінаўка”, фота з сайта Мінпрыроды. На скрыншоце з Google Earth будучы заказнік “Смычок-Калінаўка”.No comments yet
See other posts Daria Patskevich

Retour en images sur notre journée de dimanche à la fête de la Chasse et de la nature à Bonnat (23) où l’équipage à passé une superbe journée. Merci au photographe Jean
1 August 2024
31 July 2024

Black Bear Pass. This is the last step before you start the 2000 ft descent into Telluride on the steep and narrow switchbacks. There’s no room for error as consequences
31 July 2024

Во́лчино (бел. Во́ўчын; белорусский вариант наименования Воўчына и русский Волчин встречаются реже) — озеро в Мядельском районе Минской области Белоруссии. Относится к ба
29 July 2024

Off to Montana! 🏔️ 🦬 Some things to do: -Visit Glacier National Park -Flathead Lake -Skiing at Whitefish Mountain -Going to the Sun Road -Grizzly & Wolf Discovery Cente
26 July 2024

UH.APP — Social media network and application for hunters
