Post
Маё першае фотапаляванне
Для таго, каб прачнуцца а чацвёртай гадзіне раніцы, павінна быць вельмі моцная матывацыя. Асабліва – калі ты “сава”. Але калі ты прыязджаеш у Краснаборскую школу фатаграфіі і даведваешся, што ёсць магчымасць паздымаць раніцах дзікіх жывёл, то такая матывацыя з’яўляецца імгненна. Раней я ў асноўным займалася партрэтамі. Гэта мой любімы жанр фатаграфіі. Таму так склалася, што сапраўды моцнага тэлеаб’ектыва я на свае вочы нават не бачыла. Сёння мне вельмі пашанцавала: ініцыятар школы фатаграфіі Сяргей Плыткевіч не толькі ўзяў з сабою ў ранішнюю вандроўку, але і аб’ектыў свой прапанаваў. Шчыра кажучы, як толькі я ўпершыню узяла яго ў рукі, то амаль што ўраніла. Ён быў вельмі цяжкі. З “палціннікам” не параўнаеш. Але адразу з’явілася надзея, што мы ўбачым нешта цікавае. Пакуль ехалі, я спрабавала зразумець, чым мяне і іншых фатографаў так прывабліваюць здымкі жывёл? І толькі пасля першых кадраў я ўсвядоміла, што ў працэсе працы ты спачатку адчуваеш зачараванне і яднанне з прыродай, а потым – моцны прыліў адрэналіну. Ты ў захапленні ад кожнай хвіліны фотапалявання. Можна чакаць сустрэчу з жывёламі гадзіну, а можна цэлы дзень, але чым складаней атрымаць прыгожы кадр, тым вышэй яго каштоўнасць! Вось мой першы фотапаляўнічы здымак: стада аленяў было даволі далёка ад машыны.
No comments yet
See other posts Anton K

Прогулка №3. Опять о Вилии Длина маршрута около 45 км На этот раз движение начнем от Михалишек, где в 1600 году был заложен монастырь с костелом. Первое упоминание о М
31 August 2022

Прогулка №2. Снова Вилия Длина маршрута около 35 км На этот раз проедемся по окрестностям поселка Жодишки. Цветущие берега – так переводится с литовского «Жодишки» – в
29 August 2022

Фотоконкурс с необычными призами стартовал в Беларуси «Молодежный взгляд» – так называется фотоконкурс, который проводит Республиканский фонд развития туризма и поддержк
26 August 2022

James Webb: Space telescope reveals 'incredible' Jupiter views The world's largest and most powerful space telescope has revealed unprecedented views of Jupiter. The Ja
23 August 2022

Мужчина перепутал пчелиные укусы с пулевыми ранениями Ужаленный пчелами россиянин перепутал укусы с пулевыми ранениями и обратился в полицию. 43-летний житель российско
22 August 2022

UH.APP — Social media network and application for hunters
