Post
🐦 Міграцыя птушак – адзін з самых цікавых цудаў прыроды.
Запрашаем на закрытую дзікую лекцыю, якая пройдзе анлайн ужо ў гэтую пятніцу 22 сакавіка! Аб міграцыі нашых птушак раскажа Павел Пінчук – арнітолаг, аматар вытанчаных кулікоў, кіраўнік Тураўскай станцыі кальцавання, супрацоўнік нацпарку “Прыпяцкі”. Тураўская станцыя кальцавання – першая ў Беларусі, сёлета ёй будзе 25 гадоў. За гэты час атрымалася здабыць процьму цікавай інфармацыі пра міграцыю нашых кулікоў і іншых птушак. У лекцыі будзе інфармацыя, якую проста так не знайсці ў пошуку Гугла. Гэта ўжо другая лекцыя, якая сёлета праходзіць у "Дзікім клубе", а наперадзе яшчэ: 🔹Пра ўнікальны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. 🔹Лясныя таямніцы: што ёсць у дзікім лесе, чаго няма ў лесапасадках. 🔹О грибах – как их отличать, где какие растут, как влияют на биоценоз и просто интересные факты. 🔹Красная книга, помощь исчезающим видам, практические советы что может сделать каждый из нас. 🔹Бессмертные экосистемы: об удивительной жизни болот (тэма прапанавана лектарам, крутым спецыялістам па балотах). 🔹Пра дзённых драпежных птушак. Першыя дзве лекцыі “Цікавыя факты пра запаведнікі і нацпаркі Беларусі” і “Як мігруюць нашы птушкі” можна будзе паглядзець у запісе. Каб трапіць на лекцыю, далучайся да "Дзікага клуба"!
🤲 Далучыўшыся да клуба, ты падтрымліваеш дзікую прыроду Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты.No comments yet
See other posts Daria Patskevich

21 March 2024

21 March 2024

20 March 2024

Les sœurs BEUDET ; Jennifer et Chloé
19 March 2024

Bonjour à tous Je me lance dans le graphisme et je propose mes services pour faire des logos personnalisés, bannières, pubs, dessins… N’hésitez pas à me contacter en pr
18 March 2024

UH.APP — Social media network and application for hunters
