Post
Нарэшце – у Беларусь прыляцелі першыя вялікія арляцы (большие подорлики)!
❤️ 🦅 Нягледзячы на цёплае надвор'е і адсутнасць снегу, гэта адбылося пазней за ўсе папярэднія гады даследавання – 22 сакавіка. Першае месца падзялілі між сабой самцы Блонд і Дубовы, абодва жыхары вялізных абшараў балот на поўдні краіны. На карце паказаны апошнія часткі трэкаў бліжніх мігрантаў, якія зімавалі на Балканах. Астатнія арляцы знаходзяцца зараз значна далей – на ўзроўні Бліжняга Усходу ці Турцыі. На сёння на сувязь выйшлі 14 арляцоў з 17, якія былі актыўнымі ўвосень. Ніякіх звестак няма ад Элені, Джо і Вялуты. Будзем спадзявацца, што з імі ўсё добра, проста яны пакуль афлайн. Джо, магчыма, загінуў: ад яго няма сігналаў з мінулай восені. Але ўсё адно спадзяёмся на лепшае. Магчыма, ён вернецца на сваё гняздо, і тады яго сфатаграфуе фотапастка, якая там усталявана арнітолагамі. 🦅 Вялікі арлец – від, якому пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі гняздуецца адна з самых вялікіх папуляцый у свеце. У 2017-2021 гадах беларускія арнітолагі пазначылі перадатчыкамі 25 птушак, каб вывучаць шляхі іх міграцыі. Кожная птушка атрымала імя. У арляца Палешука дрэнна працаваў перадатчык і яго сляды згубіліся ўжо ў першую зіму 2017-2018 г. На жаль, за некалькі апошніх гадоў чатыры вялікія арляцы з пазначаных перадатчыкамі загінулі. Акрамя Джо, яшчэ ў трох птушак, у Юзэфіны, Ціхана і Перуна, перадатчыкі перасталі працаваць. Пры гэтым вядома, што яшчэ летась яны былі жывыя. Што з імі зараз, таксама будзем глядзець па фотапастках. Пазычым нашым вандроўнікам добрага падарожжа на радзіму! 🙏
No comments yet
See other posts Daria Patskevich

Winter Demon 😈🐾🦊
29 March 2024

Group two of this year’s trainees started their overnight hunt on Saturday morning. After hiking to their campsite with the aid of the club gps units, it was time for a q
28 March 2024

28 March 2024

Hunting "photo" story. 🐾 As time went by.
27 March 2024

FINALE NATIONALE CHEVREUIL - LOUTEHEL 2024 - AFACCC 35 Nous remercions l'afaccc 35 pour leurs accueil et convivialités. Merci à Guillaume Lijour pour son invitation. Voic
26 March 2024

UH.APP — Social media network and application for hunters
