
А ты ведаеш, што ў Беларусі жывуць дзікія чарапахі? 🐢 Еўрапейская балотная чарапаха жыве на поўдні краіны. Яна была шырока распаўсюджана да маштабнай меліярацыі Палесся, а сёння ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу. У нашай балотнай чарапахі дзякуючы людзям цяпер з’явіўся агрэсіўны канкурэнт – чырванавухая чарапаха, амерыканскі від. Яе, напрыклад, бачылі на Чыжоўскім вадасховішчы. Чырванавухія чарапахі прадаюцца ў заакрамах. Людзі купляюць іх маленькімі для дзетак. Але чырванавухія чарапахі вырастаюць да 30 см, жывуць да 50 гадоў і маюць агрэсіўны нораў. Калі чарапахі вырастаюць і пачынаюць кусацца, ад іх пазбаўляюцца – звычайна выпускаюць у найбліжэйшую сажалку. Але так рабіць нельга! 🙅♀️ Вядомы выпадкі, калі амерыканскія чарапахі нават паспяхова перазімоўвалі ў Беларусі. Яны жывуць доўга і з-за пацяплення клімату могуць з часам і пачаць размнажацца ў нас. У Беларусі забаранілі ператрымку гэтага віду ў хатніх умовах з 1 жніўня 2022 года. Але завоз і продаж не забаронены. Акр
Post: 24 May 09:06