
Сёння, 10 жніўня, у Беларусі пачынаецца сезон восеньскага палявання на вадаплаўных птушак. Ён працягнецца аж да 14 снежня, але менавіта ў першыя выходныя, калі паляўнічыя адкрываюць сезон, адбываецца самы вялікі прэсінг на птушак вадаёмаў. 🦆 У Беларусі здабыча дзікіх птушак не нармуецца паводле колькасці. Здабычу часам нават не забіраюць, бо не хочацца вазіцца, абшчыпваць. Нярэдка улетку забіваюць нялётных качанят – “хлопунцов”. Хаця Правілы дазваляюць увосень паляванне на птушак любога полу і ўзросту, здабыча нялётных птушанят імі забаронена. Зараз у вялікіх коўраў чарговы вывадак – і птушаняты рознага ўзросту таксама трапляюць пад стрэлы. Як і іншыя віды коўраў, на якіх паляваць забаронена. ☝️ З 23 відаў нашых качак увосень дазволена паляванне на дзевяць. Будзьце ўважлівы і, калі ласка, не страляйце глабальна ўразлівы від – нырка-сівака (красноголовую чернеть), на якога паляванне дазволена. ❓ Як паляўнічаму зменшыць свой прэсінг на птушак і дзікую прыроду? 🔹Добра вывучыць віды
Post: 13 August 09:31