
Добрыя навіны для Гомельшчыны! 🌿 Яшчэ частка дзікай прыроды атрымала шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Смычок-Калінаўка” у Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Ён будзе створаны на базе дзвюх тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок” (2,6 га) і заказніка мясцовага значэння “Калінаўка” (3,7 тыс. га). Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус, як аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы. Заказнік “Смычок” знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы на сутоку рэк Бярэзіны і Дняпра. Водна-балотны заказнік “Калінаўка” ахоўвае ў асноўным балотныя віды і біятопы. 🦅🌱 А “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін тут багата: зімародак, чорны бусел, палявы лунь, драч (коростель), дубальт, арлан-белахвост, чапля-лазянік (малая выпь), чорны каршун, чапля-кваква, кулік-марадунка, сажалкавая начніца, жаўтушка зяноўная, плывунец найшырэйшы, фіялка багнавая, вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, лікападыела заліўная і іншыя. Цяпер гэтая аб’яднаная тэрыторыя атрым
Post: 30 July 09:10