
Нарэшце – у Беларусь прыляцелі першыя вялікія арляцы (большие подорлики)! ❤️ 🦅 Нягледзячы на цёплае надвор'е і адсутнасць снегу, гэта адбылося пазней за ўсе папярэднія гады даследавання – 22 сакавіка. Першае месца падзялілі між сабой самцы Блонд і Дубовы, абодва жыхары вялізных абшараў балот на поўдні краіны. На карце паказаны апошнія часткі трэкаў бліжніх мігрантаў, якія зімавалі на Балканах. Астатнія арляцы знаходзяцца зараз значна далей – на ўзроўні Бліжняга Усходу ці Турцыі. На сёння на сувязь выйшлі 14 арляцоў з 17, якія былі актыўнымі ўвосень. Ніякіх звестак няма ад Элені, Джо і Вялуты. Будзем спадзявацца, што з імі ўсё добра, проста яны пакуль афлайн. Джо, магчыма, загінуў: ад яго няма сігналаў з мінулай восені. Але ўсё адно спадзяёмся на лепшае. Магчыма, ён вернецца на сваё гняздо, і тады яго сфатаграфуе фотапастка, якая там усталявана арнітолагамі. 🦅 Вялікі арлец – від, якому пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі гняздуецца адна з самых вялікіх папуляцый у свеце. У
Post: 27 March 17:50